Сталі вядомыя кошты на аўтамабіль Peugeot 508 беларускай зборкі
Цана на аўто ў базавай камплектацыі будзе каля 23 тысяч долараў.
Кошт аўтамабіля Peugeot 508 беларускай зборкі з рухавіком 1,6 літра і аўтаматычнай каробкай перадач у камплектацыі Active будзе 343 мільёнаў рублёў (прыкладна 23 тысячы долараў).
Аўтамабіль ў больш дарагой камплектацыі – Allure будзе каштаваць амаль 393 мільёнаў рублёў (26,5 тысяч даляраў), паведамляе Тэлеграф.
Французская група Peugeot Citroen сумесна з беларускім прадпрыемствам "Юнісон" і кампаніяй "ПС Аўто Груп" пачалі збіраць аўтамабілі ў Беларусі яшчэ ў пачатку 2015 года. Першыя Peugeot ўжо з'явіліся ў продажы. Раней мінскі дылер Peugeot і Citroen заяўляў, што аўтамабілі, сабраныя ў Беларусі, будуць танней на пару тысяч долараў. Напрыклад, красовер Peugeot 3008 на сайце дылера на сапраўды стаў танней на 3 тысячы еўра. Але чаканні, што аўтамабіль будзе каштаваць, як у Расіі не апраўдаліся. Беларускія аўто даражэй расійскіх прыкладна на тысячу еўра.
PPeugeot беларускай зборкі каштуюць даражэй, чым у Расіі (кошты)
Як збіраюць Peugeot пад Мінскам (фота)
Peugeot Citroën аб зборцы ў Беларусі: мы выйграем ад падатковых прэферэнцый