Сталы савет АБСЕ абмяркуе сітуацыю ва Украіне

Сербская дэлегацыя, якая старшынствуе ў АБСЕ, склікала спецыяльнае пасяджэнне Сталага савета арганізацыі па сітуацыі ва Украіне. Як паведамілі ТАСС у прэс-службе АБСЕ, мерапрыемства запланавана на 19 жніўня.

Плануецца, што на ім з дакладам выступіць кіраўнік спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) Эртугрул Апакан. Ён таксама праінфармуе прадстаўнікоў 57 краін аб намаганнях самой СММ па назіранні і стварэнні ўмоў для ўрэгулявання канфлікту.

У апошнія дні, згодна са справаздачамі місіі назіральнікаў, павялічылася колькасць парушэнняў перамір'я ў Данбасе, ад абстрэлаў зноў гінуць мірныя жыхары.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі