Старшыня Еўрапейскага суда мог быць атручаны ў Расіі

Былы старшыня Еўрапейскага суда па правах чалавека Луцыўс Вільдхабер заявіў, што мог быць атручаны ў часе паездкі ў Расію. Былы старшыня Еўрапейскага суда па правах чалавека Луцыўс Вільдхабер заявіў, што мог быць атручаны ў часе паездкі ў Расію.

Пра гэта швейцарыц заявіў у інтэрв’ю газеце “Ноэй Цюрыхер Цайтунг”. Па словах Вільдхабера, прыканцы мінулагодняга кастрычніка ён вярнуўся з трохдзённай камандзіроўкі ў Расію цяжка хворым.

Яму быў пастаўлены дыягназ “заражэнне крыві”, аднак прычына захворвання засталася невядомай.

Суддзя мяркуе, што яго маглі атруціць, аднак не мае доказаў, бо ў лабараторыі, што рабіла аналізы, знішчыла зыходны матэрыял.

Вільдхабер звязвае магчымае пакушэнне са сваёй працай у Страсбуры, дзе ў часе разгляду позваў, звязаных з парушэннем правоў чалавека ў Расіі, расійскія ўлады ціснулі на яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі