Статак кароваў загінуў пад цягніком каля Жлобіна з-за дзікоў

Дзікі справакавалі гібель 24 кароваў пад цягніком "Сімферопаль - Мінск" каля Жлобіна. Такую папярэднюю выснову зрабілі праваахоўнікі, якія расследуюць абставіны здарэння ўначы 23 жніўня каля Жлобіна.
Высветлілася, што да агароджы, за якой знаходзілася 351 карова, падыйшлі дзікі. Спалоханыя каровы прарвалі агароджу і пабеглі да чыгункі. Нягледзячы на тое, што машыніст ужыў экстрэннае тармажэнне, сутыкнення пазбегнуць няўдалося, адзначае БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі