"Стралок" загадаў тэрарыстам здаць рэчы са збітага "Боінга" (фота)
Іх збіраюцца накіраваць у "фонд абароны Данецкай народнай рэспублікі".
Ігар Гіркін (Стралкоў, "Стралок"), камандзір тэрарыстаў на Данбасе (сябе ён называе "камандуючым узброенымі сіламі ДНР"), выдаў адмысловы загад аб здачы рэчаў, скрадзеных тэрарыстамі з месца падзення пасажырскага самалёта. Ён пералічвае іх: гадзіннікі, каштоўнасці, вырабы з каштоўных металаў. Раней была інфармацыя, што тэрарысты збіралі таксама валюту і крэдытныя карткі, але пра іх "Стралок" нічога не піша.
Нагадаем, Boeing 777 кампаніі "Malaysia Airlines", які ляцеў з Амстэрдама ў Куала Лумпур, 17 ліпеня быў збіты тэрарыстамі ў небе над Данецкай вобласцю. Загінулі амаль 300 чалавек.
Фота — ria.ru