Студэнты БНТУ стаяць у чарзе, каб датэрмінова прагаласаваць на выбарах (відэа)
Відэаролік зняты на ўчастку №637, дзе галасуюць жыхары трох студэнцкіх інтэрнатаў БНТУ ― №№ 15, 16 і 17. Участак №637 размешчаны недалёка ад інтэрната БНТУ №15. Чэргі тут з'явіліся ад самага пачатку датэрміновага галасавання ― у 10 гадзін раніцы 6 верасня. Назіральнік ад руху "За Свабоду", які працуе на ўчастку, паведаміў Еўрарадыё, што не паспявае падлічваць колькасць прагаласаваўшых. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі гаворыць, што студэнты тут галасуюць так заўсёды.