Стваральніка 1863x.com Эдуарда Пальчыса вызвалілі ў зале суда

Стваральніка 1863x.com Эдуарда Пальчыса вызвалілі ў зале суда

Беларускага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага ў інтэрнэце пад нікам Джон Сільвер, 28 кастрычніка прызналі вінаватым у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай варожасці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюджванни парнаграфічных матэрыялаў (арт.343 КК). Пальчыса асудзілі на 1 года 9 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — і вызвалілі ў зале суда, бо гэты тэрмін ён адсядзеў падчас следства.

Пасля вызвалення Эдуард Пальчыс літаральна некалькі хвілінаў пагутарыў з журналістамі і паехаў дадому — адпачыць ад камеры, у якой "правёў апошнія 9 месяцаў". Блогер падзякаваў усім за ўвагу да працэсу, бо "каб яе не было — ціха пасадзілі б [яго] на тры гады"

На выхадзе з будынку суда моладзевыя актывісты сустрэлі Пальчыса воклічам "Жыве Беларусь!" і нават праспявалі яму "Happy Birthday to You", таму што сёння блогеру спаўняецца 26 гадоў.

Пальчыс вядомы як заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com, на якім публікаваліся вострыя матэрыялы з крытычнай ацэнкай палітыкі Расіі ў дачыненні Беларусі і Украіны. На пачатку 2016 года блогера затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.

Пракурор прасіў для Пальчыса 3,5 года зняволення.

Стваральніка 1863x.com Эдуарда Пальчыса вызвалілі ў зале суда
Фота: Алесь Пілецкі, Еўрарадыё.

Праваабаронцы прызналі 25-гадовага хлопца палітвязнем.

Працэс над Пальчысам праходзіў у закрытым рэжыме, але прысуд быў вынесены публічна. У судовую залу пускалі праз падвоены кардон — гэта матывавалі тым, што падчас разгляду справы побач з будынкам суда прайшло шмат акцыяў у падтрымку блогера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі