Стыхія пакінула без электрычнасці сотні населеных пунктаў у Беларусі

Сотні населеных пунктаў у Беларусі засталіся без святла / БЕЛТА
Сотні населеных пунктаў у Беларусі засталіся без святла / БЕЛТА

За мінулыя суткі перабоі ў электразабеспячэнні зафіксаваныя ў 426 населеных пунктах краіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Над ліквідацыяй аварый працуюць 342 чалавекі ды 133 адзінкі тэхнікі. Аднаўленчыя работы працягваюцца зранку 12 снежня.

Найбольш адчувальнымі наступствы ледзянога дажджу і снегападаў былі ў Мінскай вобласці.

На панядзелак сіноптыкі таксама абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца мокры снег, дождж, галалёдзіца, месцамі — моцны парывісты вецер. Магчымае абледзяненне правадоў і наліпанне на іх мокрага снегу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі