Суд даў Чыжу і Япрынцаву месяц, каб дамовіцца

Суд даў Чыжу і Япрынцаву месяц, каб дамовіцца

2 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прыпыніў вытворчасць паводле пазову Уладзіміра Япрынцава да Юрыя Чыжа. Суд даў бакам месяц на тое, каб вырашыць спрэчку мірна, піша tut.by.

Адвакаты Чыжа спаслаліся на тое, што пазоўнік даведаўся аб пртэтнзіях да сябе з інтэрнэту. Яны папрасілі максімальна магчымы тэрмін для мірнага ўрэгулявання — месяц, бо нейкі час Чыжа не будзе ў краіне. Адвакат Япрынцава пагадзілася на такі доўгі тэрмін "у сувязі з днём нараджэння адказчыка". (28 сакавіка Юрыю Чыжу спаўняецца 55 гадоў.)

Як паведамлялася раней, былыя партнёры Уладзімір Япрынцаў і Юрый Чыж судзяцца за грошы за прададзеныя акцыі лагістычнай кампаніі ЗАТ "Аскаргатэрмінал". 60% акцыяў у ёй належалі Япрынцаву, 40% — Святлане Чыж, жонцы Юрыя Чыжа. Кампанія была прададзеная 11 жніўня 2015 года, у дзень, калі Япрынцава затрымалі. 

Грошы на рахунак Япрынцава паступілі двума плацяжамі— 12 жніўня і 9 верасня: агулам крыху больш за 100 тысяч долараў у эквіваленце. Япрынцаў быў тады за кратамі, уся яго маёмасць і рахункі былі арыштаваныя, але грошы былі знятыя Чыжом. 

Пазней, падчас міліцэйскай праверкі, Юрый Чыж патлумачыў, што грошы перадаў крэдыторам сына Япрынцава — расійскім бізнесоўцам Іосіфу Аксенцьеву і Міхаілу Маміяшвілі. Аднак ні ў якіх дакументах гэта не адлюстравана. 

Япрынцаў хоча спагнаць з Чыжа толькі 1960 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі