Суд не пабачыў парушэння правоў Таццяны Шапуцькі пры адлічэнні

Дзяўчына не змагла аднавіцца на навучанні ў Белдзяржуніверсітэце. Як паведаміла Таццяна Шапуцька ў каментары Еўрарадыё, суд Маскоўскага раёна сталіцы не пабачыў парушэння яе правоў пры адлічэнні.

Шапуцька: Што мае правы аніякім чынам не былі парушаныя падчас гэтага адлічэння. І ўсе нашыя довады фармальна беспадстаўныя. І таму суддзя не бачыць прычыны адмяняць загад рэктара.

Цягам 10 дзён Шапуцька і яе адвакатка Мар'яна Сямашка плануюць абскардзіць прысуд у больш высокай інстанцыі - Мінскім гарадскім судзе.

Нагадаем, што дзяўчыну адлічылі з другога курса юрфака БДУ пасля яе ўдзелу ў Грамадзянскім форуме Ўсходняга Партнёрства ў Брусэлі. На ім Шапуцька прысутнічала як прадстаўніца "Маладога фронту". Фармальнай падставай для адлічэння сталі пропускі заняткаў падчас паездкі ў Брусэль.


Фота: Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі