Суддзі адпускаюць студэнтаў, затрыманых на Еўрамайдане ў Кіеве

На кожным з іх суддзі прымаюць ідэнтычныя рашэнні: матэрыялы міліцыі вяртаюцца як незаконна аформленыя, а студэнтаў адпускаюць.



Па звестках liga.net, агулам у ноч з пятніцы на суботу, 30 лістапада, было затрымана каля трох дзясяткаў студэнтаў. Дэпутаты забралі іх з райаддзелаў міліцыі ўжо на раніцу наступнага дня. Усе судовыя паседжанні па іх справах мусяць адбыцца сёння. Міліцыя вінаваціць жорстка збітых студэнтаў у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні прадстаўнікам органаў унутраных спраў.



Тым часам на Майдане днём знаходзяцца каля 10 тысяч мітынгоўцаў. Плошча перакрытая з боку вуліц Крэшчацік, Інстытуцкая, Гарадзецкага і Міхайлаўскай плошчы. На Майдане ўжо стаіць сцэна для выступу народных дэпутатаў.



Усе выступы транслююцца на вялікі экран на Доме прафсаюзаў, які ў нядзелю быў захоплены пратэстоўцамі. На Майдане ўжо стаяць намёты, арганізаваны медпункт, ёсць некалькі бочак з дровамі, каля якіх можна пагрэцца.



Фота — liga.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі