Сукенка Джэніфер Лоўрэнс стала інтэрнэт-мемам (фота, відэа)
Нагодай для кпінаў жартаўнікоў у Сеціве стала белая сукенка ад Christian Dior з двума чорнымі стужкамі.
У ёй лаўрэатка "Оскара" прыйшла на цырымонію ўзнагароджання "Залатога глобуса". Модныя крытыкі ўхвалілі выбар актрысы, а карыстальнікі інтэрнэта пабачылі ў гэтым нагоду павесяліцца. Яны сталі фатаграфавацца ў прасцінах, ручніках і нават заварочваць у лапікі тканіны сваіх хатніх жывёл.
А таблоід E!Online апублікаваў далёка не самы ўдалы здымак Лоўрэнс з грымасай на твары на фоне спявачкі Тэйлар Свіфт, якая дае інтэрв'ю.
Фота — Reuters