Суполка "Пагоня" рыхтуе традыцыйную выставу да Дня Волі
Адкрыццё яе плануецца на 11 сакавіка. Працаваць выстава будзе і пасля 25 Сакавіка.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў сябра суполкі, мастак Мікола Купава.
Па яго словах, у выставе прымуць удзел каля 60 творцаў, у тым ліку такія вядомыя мастакі, як Аляксей Марачкін, Віктар Маркавец ды іншыя. Сярод іншых будуць выстаўленыя і творы "пагонеўцаў", якіх ужо няма ў жывых, — Яўгена Куліка, Віктара Шматава.