На расійскага акцёра, які абстраляў украінскія пазіцыі, завялі справу
Міхаіл Парэчанкаў абстраляў пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данецку, на сабе меў каску з надпісам “Прэса”.
Пра крымінальную справу на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
"Па Парэчанкаву заўтра распачнем справу. Мяркую, уезд у краіну гэтаму тыпу будзе закрыты. Затым суд - вышук - паглядзім як ён будзе ездзіць у Еўропу", - паведаміў міністр.
Нагадаем, учора ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім расійскі акцёр Міхаіл Парэчанкаў наведвае пазіцыі тэрарыстаў у раёне аэрапорта і страляе ў напрамку ўкраінскіх вайскоўцаў з буйнакалібернага кулямёта. Паралельна акцёр дае інтэрв'ю расійскаму каналу і прызнаецца на камеру, што ўжо страляў так у 2008 годзе ў Цхінвалі падчас расійска-грузінскага канфлікту.
Міхаіл Парэчанкаў часта здымаецца расійскіх серыялах пра сілавікоў. Акрамя серыялаў, Парэчанкаў з’яўляецца акцёрам МХАТ - Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра.