Сусветны бізнэс заклікалі падтрымаць беларускія незалежныя СМІ

У Гродне судзяць журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута / БЕЛТА
У Гродне судзяць журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута / БЕЛТА

Сусветны бізнэс заклікалі падтрымаць беларускія незалежныя СМІ. Гэтай тэме прысвечана калонка Святланы Ціханоўскай у выданні Politico.

Ціханоўская нагадала сумную статыстыку рэпрэсій супраць незалежных СМІ ў Беларусі: 33 работнікі СМІ знаходзяцца за кратамі, праходзяць суды, больш за 400 журналістаў з'ехалі за мяжу.

"Адзін са спосабаў, як астатні свет можа дапамагчы цяпер, — гэта падтрымаць выгнаныя беларускія СМІ, — піша лідарка дэмсіл. — На гэтым тыдні я сустракаюся з лідарамі сусветнага бізнэсу ў Давосе і заклікаю іх падтрымаць незалежныя беларускія газеты, лічбавыя выданні, радыёстанцыі і тэлеканалы даходамі ад рэкламы і падпіскі. Незалежныя СМІ — крыніца жыццёвай сілы дэмакратыі, і вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі мелі доступ да фактаў. Альтэрнатыва ім — шматгадзінная лукашэнкаўская прапаганда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі