Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Фермер замест кабаноў гадуе бычкоў, а гісторык раіць прыгледзецца да гусей.

Яе мелі пры сабе ўдзельнікі нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 22 жніўня.

Сітуацыя са свіной чумой знаходзіцца пад кантролем — з такой заявай выступіў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы.

Такое рашэнне Альгірдас Буткявічус прыняў пасля размовы з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі.

Так адзін з лідараў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пракаментаваў сённяшнюю нараду ў Аляксандра Лукашэнкі.

У чацвер кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду, прысвечаную сітуацыі ў свінагадоўлі і змаганню супраць афрыканскай чумы свіней.

Раней насельнікаў “буфернай зоны” прымушалі зарэзаць свінак за 9 дзён, да 15 жніўня.

Урад Літвы ў панядзелак зацвердзіў збор за дэзінфекцыю грузавых аўтамабіляў на мяжы Літвы і Беларусі.