Прэм'ер Літвы не дазволіў браць плату за дэзінфекцыю грузавікоў

Прадстаўнікі Еўракамісіі запэўнілі, што ўжо на бліжэйшым паседжанні камісія зацвердзіць фінансаванне прэвентыўных мер у барацьбе з афрыканскай чумой свіней, перадае ru.delfi.lt.



Пакуль Еўракамісія не зацвердзіць гэтае фінансаванне, дэзінфекцыя фураў на мяжы і абутку пасажыраў на пунктах памежнага кантролю будзе рабіцца на сродкі Літвы.



Нагадаем, што нядаўна літоўскія ўлады прынялі рашэнне браць грашовы збор з грузавых аўто за дэзінфекцыю пры перасячэнні мяжы. Меркавалася, што збор складзе 25 літаў (каля 10 долараў). Гэтыя планы абурылі перавозчыкаў, якія заявілі, што ўсе выдаткі на дэзінфекцыю кладуцца толькі на іх плечы.



Падлікі паказваюць, што дэзінфекцыя транспарту і пасажыраў з Беларусі абыходзіцца Літве ў дзень прыкладна ў 17 тысяч літаў.



Фота — DELFI.TV

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі