Рымашэўскі: Грамадскі штаб па барацьбе са свіной чумой працягне дзейнасць
Так адзін з лідараў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пракаментаваў сённяшнюю нараду ў Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, што кіраўнік дзяржавы правёў нараду па барацьбе з афрыканскай чумой свіней. Некалькі дзён таму і БХД стварыла Грамадскі штаб па барацьбе з гэтай хваробай.
Віталь Рымашэўскі мяркуе, што ўлады адрэагавалі, у тым ліку, і на дзейнасць Грамадскага штаба.
Рымашэўскі: "Тое, што ўлады звярнулі ўвагу на гэтую праблему, думаю, што гэта не без агучвання ў СМІ праблемы з рабаўніцтвам насельніцтва і канфіскацыяй свіней. І не без акцыяў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У тым ліку, я думаю, гэта адна з рэакцыяў на стварэнне Грамадскага штаба. І яго мэта — не толькі прымусіць улады звярнуць увагу на гэтую праблему, а дамагчыся справядлівасці ў гэтым пытанні".
Рымашэўскі кажа, што Грамадскі штаб працягне сваю дзейнасць. У тым ліку, дапаможа пацярпелым сялянам, калі яны захочуць адстойваць свае правы ў судзе.
Фота — svaboda.org