Святлану Ціханоўскую ў Еўрапарламент запрасіў яго старшыня

Святлану Ціханоўскую ў Еўрапарламент запрасіў яго старшыня

Святлану Ціханоўскую ў Еўрапарламент запрасіў яго старшыня Давід Сасолі.

"Сёння я гаварыў са Святланай Ціханоўскай пра сітуацыю ў Беларусі, якая выклікае глыбокую заклапочанасць, піша ён у Twitter. — Яна прыняла маё запрашэнне ў Еўрапарламент".

Як адзначае Сасолі, Еўрапарламент "адзіны ў падтрымцы людзей Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю, каб свабодна выбіраць будучыню сваёй краіны".

17 верасня чакаецца прыняццё рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У ёй будзе змешчаны заклік да кіраўніцтва ЕС увесці жорсткія санкцыі ў дачыненні афіцыйнага Мінска, падтрымаць адмену правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў нашай краіне, пазбавіць Беларусь крыніц замежнага крэдытавання і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі