Сярэдняму беларусу на новы айфон трэба працаваць два месяцы. Не есці і не піць

Сярэдняму беларусу на новы айфон трэба працаваць два месяцы. Не есці і не піць

Аналітыкі партала Picodi вырашылі разабрацца, колькі дзён трэба працаваць жыхарам розных краін свету, каб зарабіць на новую мадэль iPhone, піша thinktanks.by. 

У Беларусі iPhone 11 Pro 64 ГБ у дзень старту перадзамовы (18 кастрычніка 2019 г) каштаваў 2999 рублёў. Сярэднямесячны заробак, паводле інфармацыі Белстата, у другім квартале складаў 1074,6 рубля (934 рублі "чыстымі"). Такім чынам, на новы айфон спатрэбіцца працаваць 67,4 дня. Дарэчы, гэта на 19,1 дня менш, чым летась.

(Па падліках Еўрарадыё, сярэдняму беларусу на новы iPhone спатрэбіцца яшчэ больш — чатыры месяцы.)

Першае месца займае Швейцарыя: там сярэдні жыхар зарабляе на новы айфон за 4,8 дня. У тройку лідараў увайшлі таксама ЗША (5,8) і Люксембург (6,7).

У суседніх з намі краінах карціна выглядае так: сярэдняму жыхару Літвы на новы айфон трэба працаваць 25,3 дні, Латвіі — 31, Польшчы — 31,8, Расіі — 47, Украіны — 96,7.

 

Сярэдняму беларусу на новы айфон трэба працаваць два месяцы. Не есці і не піць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі