Сярод расійскіх вайскоўцаў у Беларусі адбыўся усплёск захворванняў

Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / Скрыншот з відэа
Расійскія вайскоўцы ў Беларусі / Скрыншот з відэа

Сярод расійскіх вайскоўцаў у Беларусі, а гэта пераважна нядаўна мабілізаваныя, адбыўся усплёск захворванняў. Пра гэта заявіла Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны, якое спасылаецца на свае даныя. Жывуць расіяне ў асноўным у намётах, без належных санітарных умоваў, ім бракуе якаснага харчавання і медабслугоўвання. У іх пашырыліся захворванні дыхальных шляхоў (бранхіт, ангіна, пнеўманія, абвастрэнне астмы), а таксама інфекцыі страўнікава-кішачнага тракту.

Украінская разведка сцвярджае, што на дапамогу беларускім медыкам прысылаюць лекараў з РФ. У прыватнасці, чакаецца іх прыбыццё на палігон пад Баранавічы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі