Сёлета валавы ўнутраны прадукт Беларусі знізіўся на 3%
У студзені-красавіку 2016 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі знізіўся на 3% (у параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га). Нацыянальны статыстычны камітэт адзначае, што гэта першая ацэнка. У бягучых цэнах ВУП склаў 293,1 трлн рублёў.
Што да індэкса-дэфлятара ВУП, то ў першыя чатыры месяцы бягучага года, у адносінах да студзеня-красавіка 2015-га, ён склаў 112,9%. Статыстыка сведчыць, што за першы квартал валавы ўнутраны прадукт знізіўся на 3,6%, за студзень-люты — на 4%, за першы месяц года — на 4,3%.
БелаПАН нагадвае, што афіцыйны прагноз уладаў Беларусі на 2016 год (ён быў зацверджаны ў снежні 2015 года) прадугледжваў рост ВУП на 0,3%.