Сёлета знешні тавараабарот Беларусі знізіўся амаль на 16%

Сёлета знешні тавараабарот Беларусі знізіўся амаль на 16%

У студзені-чэрвені 2016-га абарот знешняга гандлю таварамі да ўзроўню аналагічнага перыяда мінулага года з разліку ў бягучых цэнах знізіўся на 15,9%, экспарт — на 18,5%, імпарт — на 13,3%. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, у першым паўгоддзі знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 24 млрд 102,6 млн долараў ЗША: экспарт — 11 млрд 139,4 млн долараў, імпарт — 12 млрд 963,2 млн долараў.

Паводле вынікаў шасці месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га экспарт тавараў у натуральным выражэнні павялічыўся на 1,2%, імпарт — скараціўся на 1,9% пры зніжэнні сярэдніх цэн экспарту на 19,7%, імпарту — на 11,6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі