Сёння на “Барысаў-Арэне” згуляюць БАТЭ і “Црвена Звезда”
У чацвер, 23 лістапада, на “Барысаў-Арэне” згуляюць БАТЭ і “Црвена Звезда”. Барысаўчане правядуць чарговы матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Ён пачнецца а 21-й гадзіне, жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”. У гасцях 14 верасня БАТЭ згуляў унічыю 1:1.
Напярэдадні галоўны трэнер барысаўчан Аляксандр Ермаковіч сказаў, што "трэба забіць больш, чым сапернік”.
У іншым матчы групы “Н” сустрэнуцца “Кёльн” і “Арсенал”. Каманда Арсена Венгера лідыруе ў групе з 10 ачкамі, “Црвена Звезда” мае 5 ачкоў, БАТЭ — 4, “Кёльн” — 3. У апошнім туры, 7 снежня, пройдуць паядынкі “Арсенал” — БАТЭ і “Црвена Звезда” — “Кёльн”.