Сёння пахаванне Віктара Івашкевіча
Паніхіда па вядомым грамадскім дзеячы і апазіцыйным лідары пачнецца аб 11.00 у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску.
Ад 12.00 да 14.00 — развітанне. У Віктара Івашкевіча засталіся жонка і дарослы сын.
Віктар Івашкевіч памёр 3 кастрычніка на 55-м годзе жыцця ў 9-й лякарні Мінска, дзе быў у аддзяленні транспланталогіі ў рэанімацыі, нагадвае Радыё Свабода. Паводле сваякоў, Віктар чакаў перасадкі пячонкі, але не знайшлося донара.