Сёння стартуе жаночы біятлонны спрынт на 7,5 км
Ён пройдзе ў нямецкім Оберхофе ў рамках этапа Кубка свету.
Спрынт стартуе а 20-й гадзіне паводле беларускага часу.
Як паведамляе "Прессбол", у ім не возьме ўдзел Надзея Скардзіна, другі нумар зборнай Беларусі па набраных ачках у залік Кубка свету. Замест яе на дыстанцыю пад апошнім, 90-м нумарам, выйдзе Надзея Пісарава.
Дар'я Домрачава стартуе 30-й, Настасся Дубарэзава — 57-й, Людміла Калінчык — 68-й, а Настасся Каліна — 82-й.
Старшыня КДБ праводзіў біятланістаў на збор у Італію і Аўстрыю (фота)
Фота — pressball.by