Сёння ўручаць Нобелеўскія прэміі за 2013 год
Урачыстыя цырымоніі пройдуць у Стакгольме і Осла.
Уладальнікамі Нобелеўскіх узнагарод сёлета сталі агулам 13 чалавек, уключна з адной арганізацыяй. Найстарэйшы сярод лаўрэатаў — 84-гадовы ўладальнік узнагароды па фізіцы Пітэр Хігс, самы малады — 57-гадовы Томас Зюдаф, які атрымае ўзнагароду ў галіне медыцыны.
Спачатку прэмію міру атрымае Арганізацыя па забароне хімічнай зброі. Цырымонія пачнецца ў Осла а 15-й гадзіне паводле беларускага часу. А 18-й гадзіне прэміі пачнуць уручаць у Стакгольме.
У сувязі з удзелам у паніхідзе па экс-прэзідэнту Паўднёва-афрыканскай рэспублікі Нэльсану Мандэле на цырымоніях не будзе прадстаўнікоў каралеўскіх сем'яў і кіраўнікоў урадаў Нарвегіі і Швецыі, адзначае РІА "Новости".
Фота — AFP