Суперкубак Еўропы ў суперматчы выйграла "Баварыя" (відэа)

Нагадаем, мюнхенская "Баварыя" — пераможца Лігі чэмпіёнаў, "Чэлсі" — Лігі Еўропы.



"У нас ёсць даўжок перад "Чэлсі", — казаў паўабаронца "Баварыі" Томас Мюлер. Ён нагадваў, што летась у фінале Лігі чэмпіёнаў у Мюнхене нямецкі клуб саступіў "Чэлсі".

Стартавыя склады каманд. "Баварыя": Ноер, Дантэ, Рафінья, Баатэнг, Лам, Рыберы, Робен, Мюлер, Алаба, Крос, Манджукіч. "Чэлсі": Чэх, Іванавіч, Коўл, Давід Луіс, Кэхіл, Рамірэс, Лэмпард, Оскар, Азар, Торэс, Шурле.
 

У асноўны час лік быў нічыйны — 1:1. На гол Фернанда Торэса на 8-й хвіліне "Баварыя" адказала голам Франка Рыберы на 47-й. У дадатковы час "Чэлсі" выходзіць наперад пасля трапнага ўдара Эдэна Азара на 93-й хвіліне (адзначым, што на 86-й хвіліне быў выдалены Рамірэс і "Чэлсі" гуляў у меншасці). У далейшым "Баварыя" бясконца атакавала, але зраўняла лік толькі на апошніх секундах — вызначыўся Хаві Марцінэс. Усё вырашыла серыя пенальці, у якой "Баварыя" перамагла — 5:4! Нямецкі клуб упершыню выйграў Суперкубак УЕФА.



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі