Таццяна Караткевіч абяцае скочыць са сцэны на канцэрце Brutto i Dzieciuki

Таццяна Караткевіч абяцае скочыць са сцэны на канцэрце Brutto i Dzieciuki

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч плануе наведаць сумесны канцэрт гуртоў Brutto i Dzieciuki, які пройдзе ў беластоцкім лядовым палацы 12-га сакавіка. Палітык прызнаецца, што з задавальненнем паглядзіць выступ аднаго з найпапулярнейшых гуртоў краіны, а, калі атрымаецца, то паспрабуе сябе і ў ролі адданага заўзятара падобных канцэртаў.

“Я думала пра тое, што калі многа беларусаў прыедзе на канцэрт, больш за адну тысячу, то рызыкну і паспрабую зрабіць стэйдж-дайвінг (скочыць са сцэны на рукі натоўпу, — заўв. Еўрарадыё), — робіць нечаканую заяву палітык. — Такога досведу ў мяне няма, гэта будзе абсалютна спантанна! Мне было б нецікава, калі б гэта было загадзя падрыхтавана!”

Стэйдж-дайвінг на днепрапетроўскім канцэрце Brutto

На прэзентацыі альбомаў “Родны крайBrutto і “Рэха” "Дзецюкоў" Таццяна паедзе без суправаджэння калег па грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”, таму спадзявацца на іх падтрымку не даводзіцца. Але палітык перакананая, што “канцэрт — гэта такая культурная салідарнасць людзей”, а таму людзі не расступяцца і абавязкова падхопяць яе на рукі.

Беларусам, якія пажадаюць паехаць на канцэрт, арганізатары абяцаюць візавую падтрымку. Каб атрымаць бясплатную чатырохдзённую візу, адзінай жорсткай умовай з’яўляецца наяўнасць квітка на імпрэзу. Білеты ж каштуюць 600-700 тысяч рублёў, набыць іх можна ў арганізатараў ці з невялікай камісіяй праз kvitki.by.

У дадатак арганізатары прапануюць афіцыйныя бас-туры з Мінска. Пакуль існуюць два варыянты: аднадзённы і двухдзённы, у абавязковую праграму якіх, апроч непасрэдна канцэрта, уваходзіць наведванне беластоцкага начнога кірмашу FASTY. Пры наяўнасці жадаючых, арганізатары гатовыя разнастаіць асартымент забаваў для ўладальнікаў квіткоў на бас-тур, а таксама пашырыць спіс гарадоў, адкуль будзе выязджаць аўтобус.

Падрабязней пра рэгістрацыю квіткоў, афармленне візы ды бас-туры можна даведацца на адмысловым сайце Muztur.by, ці па тэлефонах (25)5268414, (25)7549235, (29)6225720.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі