Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Таццяна Караткевіч

Таццяна Караткевіч / "Наша Ніва"

На 15 сутак арыштавалі кандыдатку ў прэзідэнты 2015 года Таццяну Караткевіч. Пра гэта "Наша Ніва" піша са словаў яе сяброў.

Фармальнай прычынай для суда стала нібыта тое, што ў сацсетках Караткевіч знайшлі нейкае "забароненае" фота з 2020 года.

Паведамляецца,  што да суда яе не затрымлівалі, адпусцілі дадому пасля складання пратаколу. Аднак у судзе далі не штраф, а 15 сутак.

У 2015 годзе Караткевіч была кандыдыткай у прэзідэнты як лідарка руху "Гавары праўду". У 2020-м яна ўзначаліла ініцыятыўную групу кандыдата Андрэя Дзмітрыева.

Пасля выбараў і пратэстаў Караткевіч адышла ад палітычнай дзейнасці, займалася сацыяльнай дапамогай людзям з інваліднасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі