Таццяну Караткевіч запрасілі выступіць у праграме "Контуры"

Таццяну Караткевіч запрасілі выступіць у праграме "Контуры"

Кіраўніца кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч была запрошаная ў аналітычную праграму "Контуры" на тэлеканале АНТ увечары 11 верасня. Яе запрасілі разам з намеснікам старшыні ЛДП Алегам Гайдукевічам.

Караткевіч адзначыла, што выбарчая кампанія прайшла актыўна. На яе думку, гэтыя выбары паказалі, што ў нашай краіне з'явілася новая генерацыя палітыкаў.

"Гэтая кампанія адрознівалася ад папярэдняй тым, што, па-першае, многія палітычныя партыі вылучылі сваіх актывістаў. Іх было шмат. Цалкам відавочна, што з'явілася новая генерацыя палітыкаў", — лічыць кіраўніца "Гавары праўду".

Караткевіч падкрэсліла, што палітыкі пайшлі ў народ, актыўна выкарыстоўвалі такія формы працы, як збор подпісаў, пікеты. На яе думку, беларускае грамадства саспела для палітыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі