Таццяну Шапуцьку дапыталі як пацярпелую на Дні святога Валянціна
Намесніцу старшыні “Маладога фронту” Таццяну Шапуцьку дапыталі 11 сакавіка ў міліцыі як пацярпелую на вулічнай акцыі 14 лютага. 10 сакавіка намесніцы старшыні “Маладога фронту” Таццяне патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі прыйсці на допыт. Таццяна падала заяву ў пракуратуру пасля акцыі “Дзень любові” 14 лютага. Тады невядомы ў цывільным паставіў ёй падножку, дзяўчына ўпала і моцна стукнулася галавой аб асфальт. Лекары канстатавалі ў Таццяны чэрапна-мазгавую траўму.
Таццяна Шапуцька: "Праз некалькі дзён я, падазраючы, што гэты чалавек у цывільным быў супрацоўнікам міліцыі, напісала скаргу ў пракуратуру з просьбай разабрацца, пракуратура перадала заяву ў службу ўласнай бяспекі міліцыі Маскоўскага раёну".
Таццяна, ведаючы, што не абавязаная з’яўляцца без пісьмовай позвы, але, улічвачы, што гэта ў яе інтарэсах, вырашыла прыйсці ў міліцыю.
Таццяна Шапуцька: "На допыце ў мяне распытвалі, што адбывалася 14 лютага: якія былі мае дзеянні, і якія былі дзеянні людзей у цывільным. Самі міліцыянты, якія мяне дапытвалі, яны не хавалі таго, што падазраюць, што гэтымі “невядомымі людзьмі ў цывільным” былі прадстаўнікі нейкіх сілавых ворганаў. Яны так у мяне і пыталі: “Вы ж падазраяце, што гэта былі міліцыянты — вы ж гэта разумееце?”
Таццяна Шапуцька не моцна спадзяецца на справядлівае расследванне. Яна атрымала накіраванне на судмедэкспертызу, якую павінна прайсці бліжэйшымі днямі. Паводле яе словаў, міліцыянты паабяцалі, што будуць разбірацца і паведамляць пра ход следства.