Таксістаў ў Мінску чакае татальная праверка ДАІ

Таксі / Ілюстрацыйны фотаздымак
Таксі / Ілюстрацыйны фотаздымак

Прафілактычныя мерапрыемствы "Таксі" пройдуць у Мінску з 6 па 15 верасня, паведамляе ДАІ сталіцы.

Інспектары правераць, як выконваюць законы вадзіцелі "Яндекс.Такси", Uber і Bolt, якія выкарыстоўваюць сродкі электрасувязі і інтэрнэт. ДАІ мае намер прымяняць галосны, негалосны і змешаны кантроль.

Па дадзеных дарожнай міліцыі, за 7 месяцаў гэтага года вадзіцелі "Яндекс.Такси", Uber і Bolt больш за 4 тысячы разоў парушылі правілы дарожнага руху. Пры гэтым 20 таксістаў былі затрыманыя ў нецвярозым стане, яшчэ 50 не мелі правоў кіроўцы.

Вадзіцелі трох сервісаў таксі сталі вінаватымі ў 8 ДТЗ у Мінску. Ніхто не загінуў, але 9 чалавек атрымалі траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі