Тарыфы на электра- і цеплавую энэргію для насельніцтва вырастуць на 10%

Павышэнне закране субсідаваныя дзяржавай кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва. Павышэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2014 года №834, паведамляе БЕЛТА

Так, тарыф на цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 82 тыс. 20 рублёў за 1 Гкал вырасце да 90 тыс. 58 рублёў. 

Кошт аднаго кубаметру прыроднага газу ў ацяпляльны перыяд пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў павышаецца з 530,3 руб. да 582,2 руб., звадкаваны газ даражэе з 8 215,9 руб. да 9021 руб. за 1 куб. м. 

Аднаставачны тарыф на электраэнэргію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, з 1 верасня вырасце з 633,9 руб. да 696 руб. за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыяваны тарыф па часавых перыядах павялічыцца: з 443,7 руб. да 487,1 руб. за 1 кВт.гадз (перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00); з 1 267,8 руб. да 1392 руб. за 1 кВт.гадз (перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00). 

Паводле інфармацыі Мінэканомікі, узровень пакрыцця фактычнай сабекошту жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам за 2013 год склаў 24,4%, за першае паўгоддзе гэтага года паказчык павялічыўся да 31%. Да канца года гэты паказчык павінен значна ўзрасці. 

Фота — reb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі