Тавараабарот Беларусі з ЕС скараціўся амаль на чвэрць
Тавараабарот Беларусі з Еўрасаюзам за студзень-ліпеня гэтага года скараціўся на 23,5% і склаў 6 мільярдаў 705 мільёнаў долараў. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, летась у аналагічны перыяд таксама адзначаўся спад тавараабароту з ЕС, але тады ён складаў 29,3% у параўнанні з 2014 годам.
Экспарт у ЕС у першыя сем месяцаў гэтага года скараціўся на 31,9%, а імпарт — на 9,9%. Станоўчае сальда знешняга гандлю для Беларусі склала 658 мільёнаў долараў.
У гэты ж перыяд Беларусь гандлявала са 187 краінамі: у 153 краіны пастаўляла свае тавары і ажыццяўляла імпарт са 174 краін.
Асноўныя гандлёвыя партнёры: Расія (50,9%), Україна (7,3%), Польшча (4,4%), Нямеччына (4,3%), Кітай (4,1%), Нідэрланды (3,1%), Вялікабрытанія (2,7%), Літва (2,2%), Турцыя (1,5%), Італія і Бразілія (па 1,3%).