"Тэатр" Нікі Сандрас убачаць у Маскве

Мастачка і вядомы беларускі блогер Ніка Сандрас рыхтуецца да вялікай выставы ў Дзяржаўным цэнтральным тэатральным музеі імя А. Бахрушына ў Маскве. Па яе словах, зладзіць персанальную выставу ў расійскай сталіцы яе запрасіла куратар музея, якая ўжо год чытае ЖЖ Нікі і сочыць за яе працамі. Канцэпцыя будучай выставы — жыццё і тэатр, распавяла мастачка ў размове з Еўрарадыё.

Ніка Сандрас: "Гэта будзе спецыяльна напісаная для выставы серыя прац. Тэма — тое, як у жыцці мы граем і прыкідваемся, а ў тэатры спрабуем паказаць нейкую праўду і ісціну. Гэта будуць працы пра марыянетак, паяцаў, клоунаў. Пра трагедыю, дэманаў, анёлаў і каханне. Я паспрабую якім-небудзь чынам аб’яднаць усе гэтыя гісторыі і сутыкненне розных эмоцый, і паказаць іх скрозь прызму тэатра".

Да выставы Ніка Сандрас рыхтуе прыкладна 20-25 карцін.

"Гэта будзе выстава-продаж, і ўсе жадаючыя змогуць набыць сабе маё бясцэннае мастацтва" — жартуе Ніка.

Чакаецца, што выстава пройдзе з 15 снежня па 15 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі