Тэнісістка Серэна Уільямс абвясціла пра цяжарнасць

Тэнісістка Серэна Уільямс абвясціла пра цяжарнасць

Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс паведаміла, што цяжарная. У сацсетках яна размясціла фатаздымак з подпісам "20 тыдняў". У снежні 2016 года Серэна Уільямс заручылася Алексісам Аганянам.

Цяпер Уільямс уваходзіць у тройку лепшых ракетак свету. Доўгі час яна была першай тэнісісткай планеты. 

У студзені 2017-га амерыканка выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. У сакавіку яна знялася з буйнога турніру ў Індыян-Уэлсе, заявіўшы пра боль у калене. 

У паўфінале Кубка Федэрацыі Серэна Уільямс не зможа дапамагчы зборнай ЗША, якая 22-23 красавіка сустракаецца з камандай Чэхіі.

Дарэчы, у другім паўфінале, які пройдзе ў Мінску ў "Чыжоўка-Арэне", згуляюць беларускія і швейцарскія тэнісісткі. Вядомая тэнісістка Вікторыя Азаранка заявіла, што выйдзе абараняць колеры Беларусі, калі наша каманда праб'ецца ў фінал.

Тэнісістка Серэна Уільямс абвясціла пра цяжарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі