Тэнісную ракетку Максіма Мірнага падораць пераможцу дзіцячага Еўрабачання

Тэнісная ракетка Максіма Мірнага стане адным з падарункаў пераможцу дзіцячага "Еўрабачання". Па словах спартоўца, гэтай ракеткай ён выйграў на мінулым тыдні турнір у Парыжы.
Як нагадваюць "Мінск-Навіны", каму з 14 удзельнікаў конкурсу дастанецца спартовы трафей ад Мірнага, пакуль невядома. Імя пераможца стане вядомае 20 лістапада пасля фінальнага шоў у "Мінск-Арэне".

Падарунак ад знакамітага тэнісіста перададуць пераможцу арганізатары "Еўрабачання". Сам Мірны зрабіць гэтага не зможа, бо ляціць на тэнісны турнір у Лондан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі