Тэрарысты падбілі яшчэ адзін украінскі самалёт
Здарылася гэта на тэрыторыі Данецкай вобласці, дзе працягваюцца баі паміж украінскімі войскамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.
Тэрарысты сёння заявілі, што збілі два ўкраінскія вайсковыя самалёты. Аднак Міністэрства абароны Украіны прызнала, што з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу быў пашкоджаны толькі адзін — Су-25. Пілот не пацярпеў. Ён вывеў самалёт у раён, які кантралюецца ўкраінскімі войскамі і здзейсніў пасадку. Самалёт падлягае аднаўленню.
Нагадаем, у апошнія дні ідуць цяжкія баі каля ўкраінска-расійскай мяжы. Раней украінскія войскі ўзялі яе пад кантроль і, такім чынам, у некаторых раёнах апынуліся паміж мяжой і тэрарыстамі, фактычна ў акружэнні. Цяпер украінскія войскі робяць усё магчымае, каб разблакаваць гэтыя часці і вывесці іх з-пад агню артылерыі тэрарыстаў.
Фота — ria.ru