Тэрарысты шукаюць па шпіталях параненых байцоў батальёна "Данбас"

Па іх звестках, якія перадае УНІАН, у Данецку тэрарысты спрабуюць выкрасці з лякарні параненых байцоў батальёна "Данбас".



Паведамляецца, што лякарню імя Калініна ў Данецку атачылі тэрарысты, якія спрабуюць выкрасці ўкраінскіх вайскоўцаў. Баевікі дакладна ведаюць, у якіх палатах знаходзяцца вайскоўцы. У "Свабодзе" мяркуюць, што пра гэта тэрарыстам паведаміў хтосьці з персаналу больніцы.



"Міліцыя бяздзейнічае. Параненыя, у цяжкім стане, засталіся сам-насам з ворагам", — адзначаюць у "Свабодзе".



Нагадаем, у Ясінавацкім раёне ў пятніцу адбыўся бой паміж баевікамі і спецбатальёнам "Данбас". Паводле афіцыйных звестак, адзін чалавек загінуў, дзевяць параненыя.

Акрамя таго, баевікі заявілі, што расстралялі ўсіх палонных вайскоўцаў з батальёна "Данбас".


Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі