Тэрарысты захапілі чорныя скрыні збітага "Боінга", каб перадаць іх у Маскву
Увесь свет у шоку ад тэракту, які 17 ліпеня быў здзейснены ў небе над Украінай.
Нагадаем, з самалётам Boeing 777 кампаніі "Malaysia Airlines" раптоўна знікла сувязь. Ён быў збіты і ўпаў каля Шахцёрска. Загінулі 280 пасажыраў (сярод іх дзясяткі дзяцей) і 15 членаў экіпажу, напісаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Ён сцвярджае, што самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплекса "Бук", які атрымалі з Расіі тэрарысты.
На месца катастрофы да вёскі Грабава ў Шахцёрскім раёне неўзабаве прыехалі атрады тэрарыстаў, якія кантралююць гэты раён. Яны знайшлі і забралі бартавыя самапісцы, каб перадаць іх на экспертызу ў Маскву.
Больш здымкаў з месца катастрофы можна пабачыць тут.
Фота — Reuters