Толькі з аднаго аўтамата спецназаўца ў Кіеве былі забітыя 8 чалавек

Паводле кіраўніка Службы бяспекі Украіны Валянціна Налівайчанкі, у планаванні аперацыі і масавых забойствах на Майдане бралі ўдзел 26 супрацоўнікаў ФСБ Расіі, а былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны падчас крывавых падзеяў у Ківе ездзіў на кансультацыі да супрацоўнікаў ФСБ. Яны ў той час знаходзіліся на адным з палігонаў СБУ і ім была праведзеная спецсувязь. Былое кіраўніцтва ўкраінскай спецслужбы перавезла ў Крым усе агентурныя дадзеныя і зброю СБУ ды МУС.
 

З Расіі ва Украіну былі прывезеныя больш за 5 тон выбухоўкі, спецсродкаў і зброі, паведаміў Валянцін Налівайчанка.
 

Следства высветліла, што дзейнасць "цітушак" (правактараў) супраць мірных дэманстрантаў каардынаваў кіраўнік медыя-холдынга "Кантакт" Віктар Зубрыцкі, звязаны з тагачасным міністрам унутраных спраў Віталём Захарчанкам. Пра гэта заявіў цяперашні міністр унутраных спраў Арсен Авакаў. Ён таксама распавёў, што колішняе кіраўніцтва МУС зрабіла ўсё магчымае, каб масавыя забойствы ў цэнтры Кіева было немагчыма расследаваць. Палілася вопратка і знішчалася зброя, з якой стралялі, і дакументы. Тым не менш, не ўсе сляды ўдалося схаваць. Паводле Авакава, толькі з аднаго аўтамата спецназаўца былі забітыя 8 чалавек, паведамляе Еспресо.TV.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі