Трэнер мюнхенскай Баварыі выступіў за незалежнасць Каталоніі (відэа)
Хасэп Гвардыёла выступіў за незалежнасць Каталоніі ад Іспаніі.
Спецыяліст зняў відэаролік у падтрымку рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, правядзенне якога прызначана на 9 лістапада.
“Кожны каталонец хоча сам вырашаць, якім будзе яго жыццё”, — заявіў ураджэнец Барселоны.
Раней настаўнік “Баварыі” не аднойчы выказваў ідэю аддзялення Каталоніі ад Іспаніі і неаднаразова выступаў на розных мітынгах.
Падчас свайго знаходжання ў Мінску ў верасні 2011 году тагачасны галоўны трэнер “Барселоны” Гвардыёла прынцыпова даў дзве прэс-канферэнцыі — клуб гуляў з БАТЭ у Лізе чэмпіёнаў — па-каталонску, піша “Наша Ніва”.
Рух за незалежнасць Каталоніі налічвае больш за стагоддзе. Паводле неафіцыйных апытанняў, звыш 90 працэнтаў жыхароў аўтаноміі выступаюць за поўнае аддзяленне ад Іспаніі. Правядзенне запланаванага на 9 лістапада рэферэндуму было афіцыйна забаронена іспанскім парламентам.