Турэцкія тэнісісты зраўнялі лік у матчы Кубка Дэвіса з камандай Беларусі

19 ліпеня ў Стамбуле скончылася чацвёртая гульня матчу Кубка Дэвіса другога раўнда 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны паміж зборнымі Турцыі і Беларусі. Наш суайчыннік Дзмітрый Жырмонт у чатырох партыях саступіў гаспадару пляцоўкі Марселю Ільхану — 1:3 (7:6, 3:6, 3:6, 2:6). Беларус перамог у першай партыі на тай-брэйку, але не змог абыграць саперніка ў трох наступных.

Цяпер лік паміж зборнымі Беларусі і Турцыі — 2:2. Пераможца ў супрацьстаянні дзвюх камандаў вызначыцца ў гульні Кім ІлкелЯгор Герасімаў, перадае БЕЛТА.

Пераможца матчу Турцыя — Беларусь у верасні сустрэнецца з лепшай камандай пары Партугалія — ​​Фінляндыя.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі