TUT.by пагражае страта статусу СМІ

TUT.by пагражае страта статусу СМІ

TUT.by пагражае страта статусу СМІ. Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання. Што будзе з TUT.by у выпадку страты статусу сродку масавай інфармацыі? Партал зможа працягнуць сваю працу ў якасці інтэрнэт-рэсурсу. Статут СМІ дае TUT.by пэўныя перавагі. Напрыклад, магчымасць журналістам на законных падставах прысутнічаць на масавых мерапрыемствах. Рэгулярна асвятляюцца акцыі пратэсту, якія праходзяць у Беларусі (на відэа).

Разгляд іска адбудзецца ў Эканамічным судзе горада Мінска. Ён прызначаны на 8 кастрычніка. Адзначаецца, што падставай для іска сталі папярэджанні, якія Мінінфарм выносіў TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі