У 60 дэпартаментах Францыі абмежавалі спажыванне вады
Прычынай стала засуха, прынесеная буйным антыцыклонам, які некалькі тыдняў знаходзіцца над тэрыторыяй краіны.
У 60 з 101 дэпартамента Францыі ўвялі абмежаванне на спажыванне вады з-за засухі. Як перадае BBC, абмежаванне закранула ўсе без вынятку дэпартаменты рэгіёнаў Зямлі Луары, Пуацье-Шаранта, Аквітанію, Цэнтр, Бургундыю і Авернь.
Міністэрства экалогіі ўвяло чатырохузроўневую шкалу для азначэння пагрозы. Вышэйшы, "чырвоны" ўзровень уведзены ў 28 дэпартаментах: там выкарыстоўваць ваду можна толькі ў крайніх выпадках.
Яшчэ ў 11 дэпартаментах увялі "жоўты" ўзровень пагрозы: там падача вады на фермы зніжаная на 50%. Фермерам дазваляецца паліваць палі толькі тры разы на тыдзень. Таксама ў гэтых правінцыях уведзеная частковая забарона на мыццё аўтамабіляў.
Асноўныя прычыны засухі — буйны антыцыклон, які некалькі тыдняў знаходзіцца над тэрыторыяй краіны. Да яго дадаліся цёплыя вятры з Афрыкі.
У ліпені на тэрыторыі Францыі сярэдняя тэмпература на тры градусы перавышала норму.