У абменніках Мінска стаяць чэргі (фотафакт)

Еўрарадыё наведала некалькі абменнікаў розных банкаў у цэнтры Мінска. На раніцу серады купіць долары ў абменніках можна за 11 260 — 11 280 рублёў. Прынамсі, такія курсы карэспандэнтка Еўрарадыё пабачыла ў абменніках "Беларусбанка" і "Белаграпрамбанка". Да абменнікаў стаяць чэргі.

У асобных банках курс даходзіць да 11 400 рублёў. Напрыклад, такі курс устаноўлены у аддзяленні Абсалютбанка на вул. Кульман, 21б.

Між тым, курс Нацбанка на 18 снежня складае 10880 рублёў за долар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі