У Адэсе абмеркавалі ўмовы транспарціроўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь

Беларусь і Ўкраіна дамовіліся прапрацаваць тэхнічныя і эканамічныя аспекты транспарціроўкі венесуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы па маршруце: порт Адэса, далей трубаправодным транспартам у Крэменчуг, далей па чыгунцы — на Мазырскі НПЗ, у тым ліку і з выкарыстаннем схемаў замяшчэння нафты з улікам яе якасці.   Як паведамілі Еўрарадыё ў Міністэрстве паліва і энергетыкі Ўкраіны, такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас перамоваў прадстаўнікоў Мінпаліўэнерга Ўкраіны, НАК "Нафтагаз Украіны", канцэрна "Белнафтахім" і РУП "Гомельтранснафта Дружба". Гэтая сустрэча адбылася ў рамках VII міжнароднай канферэнцыі "Нафтаперапрацоўка, нафтатразіт і нафтатрэйдынг ў краінах СНД і Балтыі" ў Адэсе.  

Пратакол дамоўленасцяў падпісалі намеснік міністра паліва і энергетыкі Ўкраіны Ігар Кірушын, намеснік старшыні праўлення НАК "Нафтагаз Украіны" Яўген Карнейчук, намеснік старшыні дзяржканцэрну "Белнафтахім" Уладзімір Волкаў і генеральны дырэктар РУП "Гомельтранснафта Дружба" Сяргей Сасноўскі.  

Акрамя таго, бакі разглядаюць магчымасць выкарыстання прафіцыту прапускной здольнасці трубаправода "Адэса-Броды" для паставак нафты, блізкай па якасці да Urals, на Мазырскі НПЗ па маршруце порт Паўднёвы-Броды-Мазырскі НПЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі