У Адэсе разагналі Еўрамайдан
Мітынгоўцы сцвярджаюць, што міліцыя нацкавала на іх бяздомных ці былых вязняў.
Аб разгоне адэскага еўрамайдана паведамляе УНІАН са спасылкай на кіраўніцу сакратарыята палітычнай партыі "Дэмакратычны альянс" Юлію Чухала, якая дзяжурыла ў намётавым гарадку каля помніка Дзюку.
Па словах актывісткі, сёння а 5-й гадзіне раніцы на намётавае мястэчка наляцелі прыкладна 30-40 чалавек і разнеслі яго. Па камандзе міліцыі яны разламалі намёты і выгналі мітынгоўцаў з тэрыторыі Прыморскага бульвара. Двух актывістаў гарадка пад рукі адвялі ў невядомым кірунку, а аднаму хлопцу прыйшлося выклікаць "хуткую", кажа Чухала.
Фота — odessamedia.net