У адрэстаўраваным будынку Белдзяржцырка будзе тры арэны
Рэч у тым, што пад асноўнай знаходзяцца яшчэ дзве: адна з паркету для танцавальных пар, а другая — для светлавых шоў. Пакуль гатовая толькі асноўная арэна, а дзве дадатковыя будаўнікі абяцаюць завяршыць да вясны. Як паведаміла БЕЛТА мастацкі кіраўнік Белдзяржцырку Таццяна Бандарчук, у новым адрэстаўраваным будынку стварылі таксама аптымальныя ўмовы для ўтрымання жывёлаў. Цяпер цырк мае сваю ветлякарню, а таксама малая заля для трэніроўкі.